Месі зламаў руку — цяпер ён упершыню за 11 гадоў прапусціць матч з “Рэалам”
Форвард “Барселоны” Ліянель Месі зламаў руку і цяпер упершыню за 11 гадоў прапусціць матч з мадрыдскім “Рэалам”.
Траўму славуты аргенцінскі футбаліст атрымаў на гульні супраць “Севільі”. На 18-й хвіліне сустрэчы ён няўдала ўпаў пасля сутыкнення з Франка Васкесам і быў заменены. Пазней абследаванне выявіла пералом. Адметна, што за 18 хвілінаў матчу Месі паспеў забіць гол і зрабіць выніковую перадачу, паведамляюць замежныя СМІ.
Аднаўленне зойме тры тыдні.