Міхаіл Грабоўскі хоча ад "Вашынгтона" 15 мільёнаў долараў за тры гады
Цяпер беларускі хакеіст атрымлівае ў год 3 мільёны долараў без уліку падаткаў.
Пра магчымыя фінансавыя запыты Грабоўскага піша "Комсомольская правда" са спасылкай на CSN Washington. Па звестках амерыканцаў, беларус хоча атрымаць ад "Вашынгтона" кантракт на тры гады і зарабляць мінімум 5 мільёнаў за сезон.
Грабоўскі правёў за "Вашынгтон" 52 гульні, у якіх зарабіў 33 (12+21) плённыя балы — гэта восьмы вынік у камандзе. Хакеіст мог бы набраць больш, але з-за траўмы ён прапусціў два месяцы.
Калі Міхаілу дадуць 5 мільёнаў за сезон, то ён стане чацвёртым у спісе самых высокааплатных гульцоў "Вашынгтона". Перад ім будуць нападнікі Аляксандр Авечкін (9,5 мільёна) і Ніклас Бэкстрэм (6,5 мільёна), а таксама абаронца Майк Грын (6 мільёнаў).
Перад тым, як развітацца з "Таронта", беларус атрымоўваў 5,5 мільёна ў год.
Фота — kp.by