Міхаіл Грабоўскі зрабіў першы хет-трык у кар'еры (відэа)
Форвард клуба "Вашынгтон Кэпіталс" Грабоўскі зрабіў забіў тры шайбы ў першым матчы клуба ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ супраць "Чыкага" (4:6).
Міхаіл Грабоўскі зрабіў першы хет-трык у сваёй заакіянскай кар'еры. Гэта здарылася ўжо ў першым матчы 97-га чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі, які адбыўся сёння ноччу.
На жаль, “Вашынгтон”, за які гуляе беларускі форвард, прайграў цяперашняму ўладальніку Кубка Стэнлі “Чыкага” з лікам 4:6.
Грабоўскі акрамя трох забітых галоў яшчэ і аддаў галявую перадачу, паўдзельнічаўшы такім чынам пры кожным узяцці варот саперніка. У выніку беларус быў прызнаны другой зоркай матчу.
Адзначым, што раней з беларускага дэсанту за акіянам тры галы за матч удавалася забіць толькі Андрэю Касціцыну ("Манрэаль") і яго брату Сяргею ("Нэшвіл").
У цяперашнім розыгрышы Кубка Стэнлі Міхаіл Грабоўскі застаўся адзіным прадстаўніком нашай краіны ў НХЛ. Браты Касціцыны гэты сезон праводзяць у Кантынентальнай хакейнай лізе.
Фота — belarushockey.com