Міхей Насарогаў зняў кліп на песню “Его Величество х..”

Майстар разнастайнага шансону Міхей Насарогаў зняў новы кліп на песню “Его Величество х..”, ідэя якога нарадзілася ў жартаўлівай размове з удзельніцай дуэта “ЭВМ”, актрысай Юляй Шаўчук.

“Юлька сказала, што ёй спадабалася гэтая песня, — узгадвае Міхей Насарогаў. — А я ёй прапанаваў яе праспяваць. Юля запісала сябе на мабільнік. Мы вырашылі, што гэта прыкольна, і я ёй прапанаваў, каб яна наздымала сябе, каб потым звесці і выкласці ролік у якасці інтэрнэт-мема. Але потым я паглядзеў і мне стала шкада гэта выкладаць у дрэннай якасці, бо Юлька класная актрыса. Таму я сеў, падумаў над нейкай унутранай, чыста візуальнай драматургіяй, паклікаў хлопчыка, пачынаючага аператара і, як заўсёды, у сябе на кухні знялі кліп”.

На думку музыкі, відэа атрымалася даволі скандальным, падабраць хоць нейкія словы для яго характарыстыкі вельмі складана.

“Мы проста дурэлі, шмат смяяліся і жартавалі, — дадае Насарогаў. — Але, калі вы не разумееце гэтай мовы, калі яна вам чужая, то адназначна лепш праходзьце міма. Лепш кліп нават і не глядзець, бо ён для вас адназначна поўнае лайно і дрэнь кепская. А калі вам гэтая мова зразумелая, калі ёсць допуск на пачуццё гумару ды нейкая адукацыя, то вы пасмеяцеся. Не хачу паліць, што будзе ў кліпе, але гэта такое інь-янь, чорнае-белае. Сама песня складаецца са штампаў, а я люблю працаваць са штампамі і не хаваю гэтага. Таму і кліп такі. І ўвогуле, магу сказаць, што для мяне слова “х..” адно з самых мілагучных і неверагодна ёмістых словаў у расійскай мове!”

Прэзентацыя кліпа адбудзецца 1 жніўня. Сачыце за навінамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі