Мікалай Аўтуховіч заклікае моладзь спыніць галадоўку салідарнасці
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які ўжо 22 дні галадае за кратамі, заклікаў моладзь спыніць галадоўку салідарнасці. Нагадаем, у ёй удзельнічае ўжо 26 чалавек, пераважна маладых людзей. Вось што распавёў Еўрарадыё адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка:
"Аўтуховіч звярнуўся да моладзі, якая галадае. З выказваннем вялікай удзячнасці за падтрымку, за праяўленне салідарнасці з ім у гэты цяжкі момант. Але, разам з тым, заклікаў моладзь закончыць галадоўку, таму што стан здароўя іх можа вельмі сур'ёзна пагоршыцца, а ў маладым узросце гэта вельмі небяспечна. Таму папрасіў спыніць галадоўку".
Паводле слоў Сапелкі, сам Аўтуховіч спыняць галадоўку не збіраецца да выканання яго патрабаванняў. Ён патрабуе свайго вызвалення і вызвалення Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі.