Мікалая Аўтуховіча пераводзяць у турэмную лякарню

Мікалая Аўтуховіча пераводзяць у турэмную лякарню. Пра гэта паведаміў яго адвакат Павел Сапелка. Па яго словах, прадпрымальнік працягвае галадоўку і мае намер яе спыніць толькі пасля выканання яго патрабаванняў, перадае БелаПАН.
Нагадаем, актывісты прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. Іх абвінавачваюць у наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці.

Аўтуховіч абвясціў галадоўку 16 красавіка. Ён патрабуе альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць меру спынення з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыяздзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі