Мілінкевіч пратэстуе супраць высяленняем актывісткі дэмсіл Абрамавай

Лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч 30 студзеня накіраваў адозву ў сувязі з высяленнем з кватэры актывісткі дэмакратычных сіл Жанны Абрамавай у Брэсцкі абласны суд, пракуратуру рэгіёну і аблвыканкам. Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

 А.Мілінкевіч заяўляе, што мае падставы лічыць палітычна матываваным судовае рашэнне аб высяленні з кватэры Ж.Абрамавай. Яно таксама можа быць кваліфікаванае як праява палітычных рэпрэсій супраць грамадскіх актывістаў.

Лідэр руху "За Свабоду" прызывае ўлады ўстрымацца ад практыкі прыняцця палітычна матываваных рашэнняў у дачыненні да грамадскіх актывістаў і прытрымлівацца норм беларускага заканадаўства.

Нагадаем, 25 лістапада 2008 год суд Маскоўскага раёна Брэста, які разглядаў грамадзянскую справу па іску КУП "ЖРЭУ г. Брэста" аб высяленні  Ж.Абрамавай без выдзялення іншага памяшкання з кватэры, у якой яна пражывае, прыняў рашэнне аб задавальненні гэтага іску. Суд узяў за аснову пазіцыю ЖРЭУ і гарвыканкама. Яна заключаецца ў тым, што пасля смерці ў 2005 годзе бабулі Ж.Абрамавай, з якой быў заключаны дагавор найму згаданага жылога памяшкання і з якой разам пражывала прапісаная ў гэтай кватэры Жанна Абрамава, аўтаматычна спыняецца дагавор паднайму. На падставе яго, як палічыла КУП "ЖРЭУ г. Брэста", Ж.Абрамава і пражывала ў гэтай кватэры. Актывісты дэмсіл лічаць, што Ж.Абрамава з'яўлялася членам сям'і (яна ўнучка памерлай), а дагавор паднайму ў адпаведнасці з законам заключаецца з кватарантамі, гэта значыць з чужымі людзьмі. Фактычна дагавор паднайму з Ж.Абрамавай не быў заключаны.

Апрача высялення Ж.Абрамавай з кватэры без выдзялення іншага жылога памяшкання ў праве на пражыванне ў гэтым памяшканні адмоўлена і яе маці з двума сёстрамі (адна з іх малалетняя), якія жывуць з ёй, але не прапісаныя ў гэтай кватэры.

Рашэнне раённага суда было абскарджана ў Брэсцкім абласным судзе. Разгляд касацыйных скаргаў выселеных жанчын прызначаны на 5 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі