Мінаховы здароўя адкрыла дабрачынны рахунак на мэты лячэння пацыентаў з COVID-19

Мінаховы здароўя адкрыла дабрачынны рахунак на мэты лячэння пацыентаў з COVID-19

Міністэрства аховы здароўя Беларусі адкрыла дабрачынны рахунак на мэты выяўлення і лячэння пацыентаў з COVID-19, на правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Прэс-служба ведамства паведамляе, што рахунак адкрыты ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медыцынскага рэагавання. У далейшым сабраныя сродкі, па ўзгадненні з міністэрствам, будуць размяркоўвацца "у адпаведнасці з патрэбамі канкрэтных устаноў аховы здароўя".

У Міністэрстве звяртаюць увагу, што яны пайшлі на адкрыццё рахунка пасля шматлікіх зваротаў ад фізічных і юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія хочуць дапамагчы сістэме аховы здароўя. На ахвяраваныя грошы збіраюцца набываць абсталяванне для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, абарончыя сродкі, дыягнастычныя наборы, лекі. Таксама плануецца аказваць дапамогу хворым.

Разліковы рахунак у беларускіх рублях наступны:  BY29AKBB36429000000800000000 В ОАО "АСБ Беларусбанк" БИК: AKBBBY2X УНП: 190263723

Разліковы рахунак у еўра: BY93AKBB36429000003150000000 В ОАО "АСБ Беларусбанк" БИК: AKBBBY2X УНП: 190263723  

У Беларусі выяўлены 81 выпадак заражэння каранавірусам (на 23 сакавіка).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі