Мінcквадаканал прапануе браць плату за ваду ў пустых кватэрах

Мінсквадаканал заяўляе пра страты: розніца паміж паказаннямі індывідуальных лічыльнікаў і групавых, усталяваных на кожным доме, склала 13 мільёнаў кубаметраў. У каментары газеце "СБ — Беларусь сегодня" начальнік Цэнтра па разліках са спажыўцамі ЦРП "Вадазбыт" Уладзімір Гінзбург заявіў, што жыхары хітруюць.

Па яго словах, у беларускім заканадаўстве ёсць недапрацоўка. Жыхары не абавязаныя ўсталёўваць у кватэры лічыльнік. У такім разе яны проста атрымаюць больш дарагі тарыф. Але ў Мінску каля васьмі тысяч кватэр, дзе ніхто не зарэгістраваны і няма ніякіх прыбораў уліку, кажа Гінзбург. На яго думку, жыхары гэтых кватэраў могуць ліць вады колькі хочуць, ды яшчэ і бясплатна. Перарасход спісваецца ў нарматыўныя страты водаканала і ўключаецца ў тарыф для насельніцтва.

Мінсквадаканал звярнуўся ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі з прапановай налічваць плату за ваду для пустых кватэраў. Прапанаваны нарматыў — 260 літраў у суткі за кожны пакой.

Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў кажа, што некантралявана вада льецца таксама з 907 калонак у прыватным сектары сталіцы. Таму плануецца ўсталяваць на калонкі лічыльнікі і карткі для кожнага карыстальніка.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі