Мінгандлю адклала пытанне пра падатак на замежны інтэрнэт-шопінг
Беларусы пакуль не будуць плаціць падатак за шопінг у замежных інтэрнэт-крамах. Мінгандлю адклала пытанне на нявызначаны тэрмін і заявіла, што рашэнне будзе прымацца на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе тэлеканал АНТ.
Паводле Мінгандлю, у 2015 годзе беларусы ў 2,5 раза часцей рабілі пакупкі ў замежных інтэрнет-крамах, чым летась. А найбольшай папулярнасцю прадказальна карысталіся тавары з Кітая.
Нагадаем, беларусы могуць набыць тавар на замежных інтэрнэт-сайтах бяспошлінна не больш, чым на 200 еўра. Размовы пра абкладанне пакупак падаткам вядуцца цягам 2015 года.
Фота: belaruspartisan.org