Мінгандлю: Тым, хто прадае беларускае, трэба панізіць арэндныя стаўкі
Намеснік міністра гандлю Артур Карповіч, выступаючы з лекцыяй перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта заявіў, што ведамства хоча ўвесці ільготныя стаўкі арэнднай платы для прадпрымальнікаў, якія прадаюць беларускія тавары.
“Мінгандлю унёс прапановы па карэкціроўцы ўказа №150, якія прадугледжваюць стварэнне ільготных ставак арэнднай платы для суб’ектаў гаспадарання, якія рэалізуюць айчынныя тавары”, — сказаў намеснік міністра.
Ён звярнуў увагу, што важным на сёння застаецца пытанне запаўняльнасці гандлёвых цэнтраў і рынкаў. Паводле звестак Белстата, на 1 ліпеня гэтага года ў гандлёвых цэнтрах фактычная запаўняльнасць гандлёвых аб’ектаў складала 79,5%, рынкаў — 76,8%, паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
Фота: stanislav-05.livejournal.com