Мінгандлю з 5 снежня 2014-га прыпыняла дзейнасць каля 500 гандлёвых аб'ектаў

Мінгандлю з 5 снежня 2014-га прыпыняла дзейнасць каля 500 гандлёвых аб'ектаў

Міністэрства гандлю з 5 снежня 2014 года прыпыняла дзейнасць каля 500 крамаў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення кантролю спажывецкага рынку — гандлёвай інспекцыі Мінгандлю Валяр'ян Бяспалы.

"З пачатку года гандлёвай інспекцыяй праверана больш за 1800 аб'ектаў гандлю. Выяўленыя розныя парушэнні практычна ва ўсіх аб'ектах, у тым ліку адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць тавараў, і неадпаведнасць тэрмінаў рэалізацыі", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Ведамства прымала жорсткія меры да крамаў, якія парушаюць заканадаўства — аж да прыпынення дзейнасці. Па словах Бяспалага, агулам было накладзена больш за 8 млрд рублёў штрафных санкцый. Міністэрства прыпыняла дзейнасць 478 крамаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі