Мінгарсуд разгледзіць сёння скаргу на прысуд Андрэю Бандарэнку
Былы кіраўнік праваабарончай установы “Платформа-інавэйшн” у жніўні быў асуджаны на 3 гады зняволення.
Яго прызналі вінаватым у злосным хуліганстве. Справу Андрэя Бандарэнкі разглядала суддзя Кастрычніцкага раённага суда Ала Абакунчык. Праваабаронца на судзе прызнаваў сваю віну часткова, але з такім прысудам не пагадзіўся і абскардзіў яго, паведамляе “Радыё Свабода”.
Трымаюць Андрэя Бандарэнку ў ізалятары на вуліцы Валадарскага. “У яго нібыта ўсё нармальна. Тыдзень таму бачыў яго ў ізалятары. На ўмовы ён ня скардзіцца, спадзяецца на перагляд справы”, — паведаміў бацька зняволенага Валеры Бандарэнка.