Міністр працы стала старшынёй Беларускага саюза жанчын

Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна абраная сёння новым старшынёй Беларускага саюза жанчын на 6-й пазачарговай канферэнцыі гэтай арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

Папярэдні лідар арганізацыі Надзея Ермакова адзначыла, што складае з сябе паўнамоцтвы, “бо гэта трэба для арганізацыі”. Яна патлумачыла, што лепей, калі старшынёй будзе чалавек, які займае сур’ёзную дзяржаўную пасаду.

У канцы 2014 года Ермакова была адпраўленая ў адстаўку з пасады старшыні праўлення Нацбанка і сёлета ў сакавіку абраная старшынёй назіральнага савета банка “БелВЭБ”.

Марыяна Шчоткіна вядомая скандальным выказваннем пра тое, што беларусы выяўляюць недастатковую працоўную актыўнасць і 93% жыхароў краіны працуе толькі ў адным месцы, таму яны і маюць малыя прыбыткі. “Калі мама займаецца дома дзецьмі, дык няхай тата “пакруціцца”, — заявіла чыноўніцы ў чэрвені.

Таксама Шчоткіна выступае за тое, каб хатнія гаспадыні плацілі “падатак на дармаедства”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі