Міністр унутраных спраў: "Я называю іх дзіравымі"
Тэлеканал АНТ падрыхтаваў інтэрв'ю з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. Яно выйдзе ў эфір на тэлеканале АНТ 27 снежня ў 21:10 ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага".
У анонсе праграмы вядоўца задае пытанне Шуневічу: "Вы так спрабуеце хайпануць?" На гэта міністр адказвае: "Я іх называю "дзіравымі".
Можна меркаваць, што размова ішла пра скандальную гамафобную заяву МУС "Яны не пройдуць". На турэмным слэнгу словам "дзіравы" абразліва называюць геяў.
Таксама ў анонсе Шуневіч у пагрозлівым кантэксце згадвае фрылансераў: "Калі ты фрылансер, то будзь гатовы сустрэць фры-копа".
Знайшлося ў гутарцы месца і міліцэйскай форме 1940-х гадоў, у якой на парадах з'яўляецца міністр. Вядоўца задае пытанне: "Вы не шкадуеце, што абралі такі дрэс-код?" На гэта гучыць адказ: "Я пацэліў у кропку".