Міністрам гандлю Беларусі прызначаны Валянцін Чаканаў

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валянціна Чаканава міністрам гандлю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
У размове з журналістамі Чаканаў распавёў, што прэзідэнт паставіў перад Міністэрствам гандлю задачу актыўней праводзіць працу як па насычэнні ўнутранага рынка, так і па прасоўванні на знешнія рынкі тавараў айчыннай вытворчасці, развіццю тавараправоднай сеткі. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў прааналізаваць працу Міністэрствы гандлю ў цэлым і звярнуць увагу на магчымае пашырэнне яго функцый.

Паводле інфармацыі “Беларускіх навінаў”, да прызначэння на пасаду міністра Валянцін Чаканаў узначальваў прадпрыемства “Белбакалея”. Яму — 51 год. Нарадзіўся ў Бабруйску.

Працаваў першым сакратаром Магілёўскага абкама камсамола, начальнікам упраўлення гандлю Бабруйскага гарвыканкама, у Кіраўніцтве справамі прэзідэнта. На пасадзе міністра ён замяніў 58-гадовага Аляксандра Іванкова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі