Мінлясгас напамінае: не сячыце елачкі, танней купіць
А вы ўжо паставілі елачку? / pixabay
Супрацоўнікі лясгасаў перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы, піша тэлеграм-канал Міністэрства лясной гаспадаркі. Сачыць будуць, вядома, за “навагоднімі дрэвамі” — елкамі, хвоямі і іншымі.
“Прафілактычныя рэйды супрацоўнікі лясгасаў плануюць праводзіць рэгулярна. Парушальнікам пагражае штраф да 870 рублёў”, — напамінаюць у міністэрстве.
Верым, што гэты аргумент пераканаў вас не ісці ў лесу з сякерай, і напамінаем, калі пачнуць працаваць елкавыя кірмашы.
Першыя кірмашы адкрыліся ўжо на гэтых выходных у некаторых рэгіёнах Брэсцкай вобласці. З 20 снежня елкавыя кірмашы пачнуць адкрывацца ў Віцебскай, Гарадзенскай і Мінскай абласцях, з 21 снежня - у Магілёўскай, з 22 снежня - у Гомельскай вобласці і ў горадзе Мінску.
У Мінску лясгасы будуць прадаваць дрэвы ў двух месцах: па адрасах вул. Баграціёна, 70 і вул. Прытыцкага, 146. Усе іншыя месцы продажу — вотчына індывідуальных прадпрыемцаў.
Адрасы і рэжым працы елкавых кірмашоў, а разам з тым і цэны на ялінкі рознага ўзросту можна ўдакладніць на сайце Мінлясгаса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.