Мінск наведае міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг

Міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг 16-17 красавіка наведае Мінск. Праграма яго візіту яшчэ рыхтуецца, таму пакуль невядома, з кім мае намер сустрэцца кіраўнік МЗС краіны, што старшынствуе ў Еўрасаюзе.

Сам Карэл Шварцэнберг раней заяўляў, што пытанне аб запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі на ўстаноўчы саміт праграмы "Усходняе партнёрства" застаецца адкрытым і залежыць ад таго, як "будзе паводзіць сябе" беларускі лідар і "як будзе развівацца сітуацыя ў Беларусі".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі