Мінскае “Дынама” не будзе гуляць у майках з памылкай і прадасць іх фанатам

Мінскае “Дынама” вырашыла выставіць на аукцыён майкі хакеістаў, у якіх яны гулялі летась, а таксама перад пачаткам гэтага сезона — з надпісам “Дінамо-Мінск”.  Усяго будзе прададзена па два камплекты: белыя і сінія. Агулам каля 110-120 маяк. Пачатковы кошт чакаецца не меншы за 60 тысяч рублёў, распавёў Еўрарадыё прэс-аташэ каманды Мікіта Беражкоў:

“Мы цяпер выбіраем аукцыён, з якім мы можам актыўна ўзаемадзейнічаць. Рэч у тым, што мы не можам, напрыклад, прадаваць гэтыя майкі праз аукцыён eBay, таму што ў нас няма яго прадстаўніцтва. Я думаю, цягам гэтага тыдня мы ўсё вырашым і выставім майкі на аукцыён”.

Нагадаем, сёлета быў зацверджаны новы лагатып каманды. Замест літары “Д” на грудзях хакеістаў з’явілася галава зубра і надпіс з памылкай — “Дінамо-Мінск”. Потым надпіс прыбралі. Па словах прэс-аташэ, каманда ў майках з памылкай больш гуляць не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі