Мінскае "Дынама" прайграла па булітах "Адміралу" з Уладзівастока (відэа)
Лік у чарговым матчы чэмпіянату КХЛ — 3:4 (2:1, 1:1, 0:1, 0:0, 0:1).
Мінчукі тройчы вялі ў ліку, але госці кожны раз яго зраўнівалі. Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Іргла, Калюжнага, Плата. У авертайме закінутых шайбаў не было, усё вырашылі буліты, якія больш удала выканалі госці. Іргл, Мацярухін і Плат не прабілі брамніка гасцей.
Адзначым, што на матчы прысутнічалі 13230 гледачоў.
Пасля 23 матчаў у каманды Аляксандра Андрыеўскага 24 ачкі і яна разам са "Слованам" знаходзіцца "на дне" канферэнцыі "Захад".
Наступны паядынак мінскае "Дынама" правядзе 13 лістапада ў гасцях з магнітагорскім "Металургам".
Фота — hcdinamo.by