Мінскія ратавальнікі даставалі з калектара сабаку

У мінулую суботу мінскія ратавальнікі атрымалі незвычайны выклік, пішуць "Мінск-Навіны". На нумар "101" затэлефанавала жанчына і паведаміла, што ейны сабака пароды чыхуахуа зваліўся ў каналізацыйны калектар каля дома №8 на вуліцы Асаналіева.

Каб дастаць жывёлу з чатырохметровай ямы, ратавальнікам давялося выкарыстаць лесвіцу-штурмоўку. Дарэчы, сабака пры здарэнні не пацярпеў.

Фота: animalsglobe.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі