Мінскія ўлады не дазволілі мітынг у падтрымку Украіны
Заяўку на правядзенне каля помніка Тарасу Шаўчэнку вулічнай акцыі за тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць Украіны падавала Партыя БНФ.
Чыноўнікі патлумачылі сваё рашэнне тым, што "на месцы перасячэння вуліц Кісялёва і Старавіленскай, у Сцяпанаўскім садзе... запланаванае іншае мерапрыемства". Што гэта за "мерапрыемства", не ўдакладняецца, інфармуе БелаПАН.
Фронтаўцы ўчора ўвечары праверылі: акрамя міліцыі каля помніка Шаўчэнку нікога не было. Дарэчы, гэта ўжо трэцяя спроба Партыі БНФ правесці ў беларускай сталіцы акцыю салідарнасці з украінскім народам. Але кожны раз мінскія ўлады дазволу не даюць.
Фота — AFP