"Мінсккамунцепласетка": аварыя ва Уруччы ліквідаваная

"Мінсккамунцепласетка": аварыя ва Уруччы ліквідаваная

Аварыя ў мінскім Уруччы ліквідаваная. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміў галоўны інжынер УП "Мінсккамунцепласетка" Генадзь Лукашэвіч.

Каля 22:15, па яго словах, пачалося падключэнне дамоў да ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Спецыялісты будуць дзяжурыць уначы, каб пераканацца, што ўсе дамы атрымалі цяпло і гарачую ваду.

Як распавядала Еўрарадыё, аварыя на міні-ЦЭЦ увечары 12 студзеня пакінула без цяпла і гарачай вады больш за 200 шматкватэрных дамоў ва Уруччы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі