Мінздароўя прызнала ўспышку гепатыту А ў Беларусі
Вакцынацыя, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі "адзначаецца актывізацыя віруснага гепатыту А", заяўляе прэс-служба Мінздароўя. Раней пра выпадкі гепатыту А, завезенага з Беларусі, заяўляла Латвія.
Паведамляецца, што большасць хворых у Беларусі — дарослыя ва ўзросце 18-39 гадоў. Дзяцей сярод захварэлых — не больш за 20%.
"У лютым-сакавіку з мэтай абмежавання распаўсюду захворвання ў Мінску і рэгіёнах праводзіцца вакцынацыя кантактных асоб (дарослых) — людзей, якія блізка кантактавалі з хворым пацыентам", — паведамляюць у Мінздароўя.
Медыкі нагадваюць меры прафілактыкі:
— стараннае мыццё рук з мылам перад ежай, пасля наведвання прыбіральні і грамадскіх месцаў;
— першасная апрацоўка (у тым ліку перад іх закладкай у халадзільнік) гародніны, садавіны і зеляніны пад праточнай вадой, асабліва тых, якія ўжываюцца ў сырым выглядзе;
— ️замочванне сухафруктаў і арэхаў у халоднай вадзе, з наступным старанным прамываннем пад праточнай вадой;
— уУжыванне для піцця вады толькі гарантаванай якасці або гатаванай;
— ️захаванне тэмпературнага рэжыму і часу прыгатавання ежы.
Вірус гепатыту А гіне толькі праз 5 хвілін кіпячэння вады ці прадуктаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.