Мітрапаліт Павел: Самакіраванне БПЦ адкладзем гадоў на 25-50 (відэа)

У праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ 18 студзеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел выказаўся на гучную тэму — самакіраванне Беларускай праваслаўнай царквы. Нагадаем, што нядаўняя заява царкоўнага сходу Мінскай епархіі наконт неабходнасці самакіравання выклікала вялікі розгалас.

Па словах Патрыяршага Экзарха, трэба дакладна разумець, што гаворка ішла не пра аўтакефалію ці нават аўтаномію царквы, а толькі пра яе самакіраванне. "Зараз у нас у Статуце Экзархата закладзена нават больш, чым трэба для самакіраванай царквы", — дадаў мітрапаліт.

Сёння ажыятаж вакол гэтага пытання не прынёс нічога, акрамя шкоды, лічыць кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы. Таму ён як Патрыяршы Экзарх вырашыў зняць пытанне самакіравання з парадку дня. "Гэтае пытанне трэба на няпэўны час закрыць. Мы да яго 25-50 гадоў вяртацца не будзем", — заявіў мітрапаліт Павел.

На відэа абмеркаванне самакіравання БПЦ глядзіце з 5.05.

Беларуская Праваслаўная Царква просіць у Масквы самакіраванне

Фота — youtube.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі