Міжнародны алімпійскі камітэт пачаў афіцыйную працэдуру супраць НАК Беларусі
Міжнародны Алімпійскі камітэт пачаў афіцыйную працэдуру супраць Нацыянальнага алміпійскага камітэта Беларусі. Такое рашэнне было прынятае на віртуальнай кансультацыйнай сустрэчы выканкама МАК, якая адбылася 25 лістапада.
"З прычыны павелічэння ліку трывожных паведамленняў, якія датычаць спартоўцаў, афіцыйных асоб і спорту ў Беларусі, выканкам МАК вырашыў ініцыяваць афіцыйную працэдуру з мэтай разгляду адпаведных мер або санкцый у дачыненні да НАК Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў паведамленні МАК.
Адзначаецца, што беларускае пытанне ўздымалася на пасяджэннях выканкама МАК 7 і 23 кастрычніка, а таксама 11 лістапада.
Раней у МАК накіроўваў лісты Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці — пасля арышту алімпійскага прызёра Андрэя Краўчанкі і гібелі Рамана Бандарэнкі, з якой звязваюць чалавека, падобнага да старшыні Федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава.
12 лістапад МАК паведаміў пра расследаванне ўціску беларускіх спартоўцаў з палітычных прычынаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.