Міжнародны крэдытны рэйтынг Украіны цяпер вышэйшы за беларускі
![Міжнародны крэдытны рэйтынг Украіны цяпер вышэйшы за беларускі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1470735560-8620.jpg.webp?itok=bVs_n8n1)
Міжнародны крэдытны рэйтынг Украіны цяпер вышэйшы за беларускі. І гэта пры тым, што на тэрыторыі нашай паўднёвай суседкі ідзе вайна.
Агенцтва Fitch павысіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Украіны ў замежнай валюце з "абмежаванага дэфолту" да "верагоднага дэфолту". Павышэнне адбылося дзякуючы рэструктурызацыі знешняга доўгу. Аналітыкі рэйтынгавага агенцтва адзначаюць нявырашаныя рызыкі яго ўстойлівасці, што з'яўляецца вынікам нападу Расіі. Яны мяркуюць, што вайна будзе працягвацца і ў 2023 годзе, а значыць будуць павялічвацца ўжо цяпер вялізныя выдаткі на інфраструктуру і эканоміку.
Тым часам, рэйтынг Беларусі ўжо месяц на ўзроўні "абмежаваны дэфолт". Гэта азначае, што ў замежных інвестараў давер да эканомікі Украіны і да яе запазычанасцяў вышэйшы, чым да беларускай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.