МНС ратуе людзей з затопленага транспарту на вуліцы Нямізе ў Мінску
Выратавальнікі эвакуююць людзей з затопленага грамадскага транспарту на вуліцы Нямізе ў Мінску. Як перадае БЕЛТА, некаторыя людзі паспелі ўжо самастойна выйсці з тралейбусаў. Пры гэтым вада даходзіла ім да пояса. Выратавальнікі падцягнулі да аднаго з тралейбусаў плаўсродак, з дапамогай якога і ладзіцца эвакуацыя.
У зоне затаплення знаходзяцца 3 тралейбусы, 2 аўтобусы і 2 маршруткі. Моцная залева не спыняецца.
У зоне затаплення знаходзяцца 3 тралейбусы, 2 аўтобусы і 2 маршруткі. Моцная залева не спыняецца.