Moscow Music Week запрашае беларускіх музыкаў і менеджараў

Буйны шоўкейс-фестываль Moscow Music Week прапануе беларускім музыкам і менеджарам далучыцца да івенту і дасылаць заяўкі на ўдзел да 15 жніўня (уключна). Шчасліўчыкі атрымаюць магчымасць выступіць у адным з 25-ці модных маскоўскіх клубаў кшталту "Китайского лётчика", "16 тонн" ды "China Town” і патрапіць на канферэнцыю Colisium Business Picnic.

Colisium Business Picnic можа быць цікавы менеджарам і прадзюсарам артыстаў, арганізатарам канцэртаў і фестываляў. У якасці спікераў выступяць прадстаўнікі Расіі, Германіі, краін Балтыі, Фінляндыі, Ізраіля, ЗША, Кітая і іншых краін. Гэта будуць кіраўнікі прадзюсарскіх цэнтраў, артыстаў, радыёстанцый і музычных тэлеканалаў, гуказапісваючых кампаній, галоўных фестываляў і знакавых музычных праектаў.

Партнёрам мерапрыемства ў Беларусі з’яўляецца сайт Experty.by, які таксама працуе з шоўкейс-фестывалямі Tallinn Music Week (Эстонія), Lost In Music/Music&Media (Фінляндыя), Vilnius Music Week (Літва). На сайце ёсць падрабязная інфармацыя пра  тое, як можна стаць удзельнікам форуму.

Падаць заяўку на выступ можна па спасылцы http://colisium.timepad.ru/event/221088/.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі