“Мотавела” — усё: зацверджаны ПДП, па якім на месцы завода з’явіцца тэхнапарк

“Мотавела” — усё: зацверджаны ПДП, па якім на месцы завода з’явіцца тэхнапарк

Мінгарвыканкам зацвердзіў праект дэталёвага планавання тэрыторыі, на якой стаіць завод “Мотавела”. На яго вялізнай тэрыторыі плануюць размясціць “тэхнапарк”: эксперыментальную навукаёмістую вытворчасць, навукова-даследчыя лабараторыі, выставачны комплекс, гатэль.

“Мотавела” — усё: зацверджаны ПДП, па якім на месцы завода з’явіцца тэхнапарк
Дэталёвы план

У 2007 годзе Мінскі веласіпедны завод быў прыватызаваны. Але Аляксандр Лукашэнка быў не задаволены тым, як там ідуць справы. У 2015 годзе бізнесмена Аляксандра Мураўёва, у чыёй уласнасці знаходзіўся завод, затрымалі. Улады адабралі ў яго прадпрыемства і пачалі гаспадарыць там самі. Вынік — у новым ПДП: у тым выглядзе, у якім шматпакутнае прадпрыемства існуе цяпер, яно не захаваецца.

“Мотавела” — усё: зацверджаны ПДП, па якім на месцы завода з’явіцца тэхнапарк
Схема размяшчэння праектаванай тэрыторыі ў плане горада

У прамысловай зоне, якую ахоплівае ПДП, ёсць і іншыя прадпрыемствы: ТЭЦ-2, “Камунарка”, “Элема”, “Мінсктранс”, “Белліфт” — а таксама аб’екты камунальнай гаспадаркі накшталт “Мінскводаканала” і “Спецкамунаўтатранса”. Але іх чакае не знос, а толькі “кропкавае ўшчыльненне”. Вывучаем, што яшчэ цікавага ў апублікаваным праекце.

“Мотавела” — усё: зацверджаны ПДП, па якім на месцы завода з’явіцца тэхнапарк
Прамысловая зона абапал вуліцы Трасцянецкай

Прамысловыя тэрыторыі збіраюцца пашырыць і дадаць да іх новыя офісы, вытворчасці і камунальныя аб’екты. Праект забудовы прадугледжвае пашырэнне транспартнай інфраструктуры: тут могуць з’явіцца развязкі з новымі ўчасткамі першага і другога транспартных кольцаў. Новыя вуліцы пракладуць і паміж вытворчымі карпусамі.

“Мотавела” — усё: зацверджаны ПДП, па якім на месцы завода з’явіцца тэхнапарк
Новая будоўля на беразе Свіслачы

Двухузроўневая развязка на скрыжаванні Партызанскага праспекта — вуліцы Аранскай — вуліцы Леніна — вуліцы Трасцянецкай можа атрымаць яшчэ адзін фрагмент — з выхадам да вуліцы Судмаліса. А з іншага боку 2-і Веласіпедны завулак на адрэзку ад Партызанскага праспекта да вуліцы Ванеева ператворыцца ў новы ўчастак другога кальца з двухузроўневымі развязкамі на перасячэннях з Партызанскім праспектам, вуліцамі Трасцянецкай і Ванеева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі