МТЗ-РІПА і "Тарпеда" разграмілі сваіх сапернікаў з аднолькавым лікам 4:0
Сталі вядомыя вынікі яшчэ двух матчаў 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Сталічны МТЗ-РІПА разграміў у гасцях "Смаргонь" — 4:0, жодзінскае "Тарпеда" з такім жа лікам выйграла ў "Мінска". Нагадаем, што ў нядзелю мінскае "Дынама" на сваім полі прайграла салігорскаму "Шахцёру" з лікам 0:1. Гродзенскі "Нёман" згуляў унічыю 0:0 з "Гранітам", а магілёўскі "Днепр" перамог "Гомель" — 2:0. Брэсцкае "Дынама" выйграла ў "Віцебска" з лікам 3:0.
У панядзелак пройдзе апошні матч 22-га тура — БАТЭ згуляе з "Нафтанам".
Табліцу першынства можна паглядзець тут
У панядзелак пройдзе апошні матч 22-га тура — БАТЭ згуляе з "Нафтанам".
Табліцу першынства можна паглядзець тут