МУС Беларусі: Ніякага рускага маршу ў Мінску не будзе! (відэа)

Начальнік упраўлення аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў супакоіў грамадскасць. Ён заявіў, што 9 траўня ў Мінску не будзе так званага "рускага маршу".

"Органамі ўнутраных спраў Беларусі будуць прыняты ўсе меры бяспекі, каб не дапусціць парушэння парадку. Уся інфармацыя адсочваецца і ўсё трымаецца на кантролі", —  цытуе словы Кубракова "Интерфакс-Запад". Ён адзначыў, што заяўка на марш не падавалася.



Нагадаем, расійскія заўзятары планавалі арганізаваць такую акцыю ў Дзень Перамогі і ў дзень старту хакейнага чэмпіянату свету ў Беларусі. Пазней яны заявілі, што прымуць удзел у афіцыйных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, якія пройдуць у Мінску.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі