МУС назвала штурм Майдана "мерапрыемствамі па добраўпарадкаванні тэрыторыі"

Пра гэта агенцтву УНІАН паведамілі ва Упраўленні сувязяў з грамадскасцю МУС Украіны. Пры гэтым МУС афіцыйна заяўляе, што работнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войскаў падчас падзей на Майдане Незалежнасці не ўжывалі слезацечны газ і іншыя спецсродкі супраць мітынгоўцаў.



Нагадаем, што ўначы тысячы сілавікоў атачылі Майдан і пачалі яго штурм. Супрацьстаянне працягваецца дагэтуль.



Лідары еўрапейскіх краін асудзілі сілавы разгон Еўрамайдана. А ЗША выказалі "сваю агіду наконт рашэння ўкраінскай улады адрэагаваць на мірны пратэст на кіеўскім Майдане выкарыстаннем спецназаўцаў, бульдозераў і дубінак, а не павагай да дэмакратычных правоў і чалавечай годнасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі