МУС РФ: затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту ў "Крокусе" — замежнікі

Раней была інфармацыя, што ў іх ёсць расейскія пашпарты

Раней была інфармацыя, што ў іх ёсць расейскія пашпарты / тг-каналы

Усе затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту ў "Крокусе" — замежныя грамадзяне. Такую заяву апублікавала МУС РФ.

Раней тэлеграм-канал "112" паведаміў, што ў чацвярых затрыманых ёсць і расійскія пашпарты.

Тэракт у “Крокус Сіці Хол” адбыўся ўвечары 22 сакавіка. Узброеныя мужчыны ўварваліся ў канцэртную залу і пачалі страляць. Таксама яны разлілі гаручую вадкасць і падпалілі яе. Відавочцы распавядаюць, што чулі выбухі. 

Пачаўся пажар, ахвярамі якога таксама стала шмат людзей. Сярод цяжка параненых ёсць грамадзянін Беларусі. За яго жыццё змагаюцца расійскія медыкі.

Нападнікі з'ехалі з месца здарэння на белым "Рэно" (па некаторых звестках, аўтамабіляў было два). Іх шукалі некалькі гадзінаў. Раніцай 23 сакавіка з'явілася інфармацыя, што ФСБ Расіі ў сувязі з нападам на "Крокус Сіці Хол" затрымала 11 чалавек. З іх чацвёра — непасрэдныя выканаўцы тэракту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі