“Мутнаевока” падтрымаюць The Rasmus у Беларусі
Мінскі гурт абраны ў якасці сапарта на канцэрце фінаў у сталічным Палацы спорту.
Гурт “Мутнаевока” сыграе ў якасці сапарту на канцэрце фінаў The Rasmus, які запланаваны на 23 верасня ў мінскім Палацы спорту.
The Rasmus вызначыліся з гуртом, які дапаможа ім разагрэць публіку за два тыдні да свайго першага канцэрта ў Беларусі. Паведамляецца, што музыкі асабіста разглядалі заяўкі прэтэндэнтаў і спынілі свой выбар на маладым беларускамоўным калектыве.
Гурт “Мутнаевока” ўтварыўся ў 2005 годзе ў Мінску і праз пяць гадоў выпусціў дэбютны альбом “Пошлы гламур”, а следам два EP у стылі на мяжы гранжа і поп-рока.