МВФ: Канчаткова закрываць пытанне расійскага крэдыту для Беларусі нельга

Пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна лічыць, што яшчэ нельга канчаткова закрываць пытанне аб выдачы Беларусі расійскага крэдыту на 500 млн долараў. "З боку Расіі паступілі сігналы, што бліжэйшым часам гэтыя 500 млн долараў у Беларусь не паступяць. Хоць канчаткова закрываць гэтае пытанне яшчэ нельга", — перадае "Інтэрфакс" словы Калядзінай на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Калі адкрыецца разрыў плацежнага балансу Беларусі, то ў рамках працы місіі МВФ будуць разглядацца крыніцы і магчымасці дадатковага фінансавання, гэтак жа як карэктаванне эканомікі з улікам недахопу фінансавання, адзначыла прадстаўніца МВФ.

Між тым яна падкрэсліла, што казаць пра наяўнасці разрыву фінансавання ў Беларусі яшчэ заўчасна, гэтае пытанне будзе аналізавацца ў рамках працы місіі з улікам магчымага перагляду макраэканамічных прагнозаў. Пры гэтым спадарыня Калядзіна адзначыла, што ўлады Беларусі не інфармавалі МВФ аб разрыве ў фінансаванні і не звярталіся з адпаведнымі прапановамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі