МВФ раіць стварыць у Беларусі савет з высокапастаўленых службовых асоб

МВФ раіць стварыць у Беларусі савет з высокапастаўленых службовых асоб

Міжнародны валютны фонд раіць уладам Беларусі стварыць ў 2016 годзе савет па забеспячэнні фінансавай стабільнасці. У яго мусяць увайсці высокапастаўленыя службовыя асобы. Як інфармуе БелаПАН, такая рэкамендацыя была дадзеная па выніках візіту сумеснай місіі МВФ і Сусветнага банка ў нашу краіну 5-21 красавіка. Міжнародныя эксперты ацэньвалі фінансавы сектар Беларусі.

Ёсць звесткі, што ў згаданы савет па забеспячэнні фінансавай стабільнасці прапануецца ўключыць кіраўніка Нацбанка і віцэ-прэм`ера ўрада, прадстаўнікоў Міністэрства эканомікі і Міністэрства фінансаў. Новая структура павінна займацца маніторынгам фінансавай стабільнасці і выпрацоўваць канкрэтныя меры, накіраваныя на яе забеспячэнне.

Як адзначае БелаПАН, эксперты Міжнароднага валютнага фонду прыйшлі да высновы, што ў банкаўскай сістэме нашай краіны ёсць павышаны ўзровень рызыкаў, звязаных найперш з пагаршэннем фінансавага становішча дзяржаўных прадпрыемстваў, а значыць можа знізіцца іх плацёжаздольнасць.

МВФ раіць стварыць у Беларусі савет з высокапастаўленых службовых асоб
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі