Мядзведзеў паабяцаў, што за "дэмпінг" з Беларуссю будуць разбірацца

Мядзведзеў паабяцаў, што за "дэмпінг" з Беларуссю будуць разбірацца

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў паабяцаў разабрацца з фактамі "дэмпінгу" з боку Беларусі, інфармуе ria.ru. 5 лютага ён наведаў Шчарбінскі ліфтабудаўнічы завод. Разам з ім былі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, кіраўнік Мінпрамгандлю Дзяніс Мантураў і мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. На прадпрыемстве Мядзведзеву паскардзіліся на канкурэнта — Магілёўскі завод ліфтавога машынабудавання. Сказалі, што ён мае "сур'ёзную дзяржаўную падтрымку", з-за чаго прадукцыя каштуе танней, і яна пастаўляецца ў Расію, стварае канкурэнцыю.

"Што тычыцца беларусаў, з аднаго боку, канкурэнцыя — гэта наогул нядрэнна, але калі яна не зусім добрасумленная, іншымі словамі, аб'ём датацый на ўзроўні дэмпінгу, то гэта падстава для таго, каб разбірацца... Усялякая кааперацыя павінна быць ўзаемная... інакш навошта гэта патрэбна", — заявіў Дзмітрый Мядзведзеў. Ён нагадаў пра адзіны рынак Беларусі і Расіі. "Калі б у нас не было адзінага рынку, то і праблем не было б", — адзначыў расійскі прэм'ер.

У апошнія месяцы Мядзведзеў даволі жорстка выказваецца на тэму дачыненняў Беларусі і Расіі. У Брэсце ён прапаноўваў нашай краіне перайсці на расійскі рубель. У Алматы ён "наехаў" на беларускага прэм'ера Сяргея Румаса, які не пагаджаўся, што Беларусь пастаўляе санкцыённыя прадукты ў Расію.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 5.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі