Мясцовыя выбары прызначаны на 23 сакавіка 2014 года

"Дата вызначана з улікам устаноўленых законам тэрмінаў на стварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій, падрыхтоўку і правядзенне іншых выбарчых дзеянняў у адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.



Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана ў адпаведнасці з яе паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.



Фінансаванне выбарчай кампаніі будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, адзначае БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі