Мясніковіч лічыць неабходным браць ПДВ з пасылак з-за мяжы

Старшыня верхняй палаты парламента Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным браць падатак на дадатковую вартасць (ПДВ) з пасылак, што прыходзяць у Беларусь з-за мяжы. Пра гэта ён заявіў сёння на заключным пасяджэнні дзявятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання, перадае БЕЛТА.

“Міжнародныя паштовыя адпраўленні лавінападобна растуць, аднак фактычна не даюць “Белпошце” нейкіх істотных даходаў. У мінулым годзе ў Беларусь прыйшло 6,5 млн пасылак, якія змяшчаюць таварныя ўкладанні. І гэта ўсё перапрацоўваецца поштай. За пяць месяцаў гэтага года паступіла ўжо амаль 5 млн пасылак. Прычым гэтыя пасылкі прыходзіць з замежжа не толькі для асабістага карыстання фізічнай асобы, але там утрымліваюцца цэлыя партыі тавараў, якія потым рэалізуюцца, то бок прадаюцца на рынках, у іншых месцах, — заўважыў ён. — Пералічваючы грошы па гэтых пасылках, напрыклад у Кітай, пакупнік не плаціць падатак на дадатковую вартасць. Калі мы з вамі ідзем у краму, купляем хлеб, малако, то аўтаматам плацім ПДВ. Але, купляючы рэч за мяжой, ПДВ не выплачваецца”, — патлумачыў спікер верхняй палаты.

Фота: railexclusive.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі