Мяжу з Украінай беларускім памежнікам дапамагаюць ахоўваць дружыннікі
Памежнік ставіць задачу дружыннікам / sb.by
Мяжу з Украінай беларускім памежнікам дапамагаюць ахоўваць дружыннікі. Як піша sb.by, звычайна гэта леснікі, інспектары прыродааховы або механізатары, якія працуюць у палях. Калі яны заўважаць парушэнне ці нешта падазронае, адразу паведамляюць на заставу.
Адзначаецца, што апошнім часам роля дружыннікаў узрасла. Сумесна з памежнікамі яны маюць права правяраць дакументы ў грамадзян, даглядаць транспарт і нават удзельнічаць у затрыманнях парушальнікаў. Кандыдаты ў памочнікі памежнікаў праходзяць праверку, каб сярод іх не аказалася не толькі крымінальнікаў, але і нелаяльных рэжыму Аляксандра Лукашэнкі людзей.
Мяжа з Украінай ахоўваецца ва ўзмоцненым рэжыме другі год. Памежнікам дапамагаюць унутраныя войскі ды розныя спецпадраздзяленні.
Украіна таксама ўмацоўвае ахову мяжы з Беларуссю, паколькі не выключае правакацый і нават новай расійскай атакі з поўначы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.