МЗС Украіны разлічвае на бязвізавы рэжым з ЕС з верасня 2015-га

МЗС Украіны разлічвае, што ўкраінцы змогуць ездзіць у Еўрасаюз без віз ужо восенню 2015 года. Пра гэта заявіла ў тэлеэфіры намесніца міністра замежных спраў Украіны Алена Зеркаль, перадае РБК.

Па яе словах, плануецца ў траўні выйсці на рашэнне ЕС аб прадастаўленні Украіне бязвізавага статусу. А ў верасні-кастрычніку МЗС Украіны хоча дамагчыся ўжо таго, каб украінцы маглі падарожнічаць з біяметрычнымі пашпартамі і без неабходнасці атрымліваць візы.

Для ўвядзення бязвізавага рэжыму з Украінай тэарэтычна павінны прагаласаваць усе 28 дзяржаў-членаў Еўрасаюза.

Напярэдадні ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка заявіў, што Украіна мае намер падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз праз шэсць гадоў.

Фота — xn--24-dlcyxgbyj.xn--80asehdb

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі