На 7 акругах выбары будуць безальтэрнатыўнымі
Толькі па адным чалавеку падалі дакументы на рэгістрацыю ў кандыдаты ў 7 акругах. Усе, хто там балатуецца, беспартыйныя.
- Івацэвіцкая выбарчая акруга №11 - Леанід Кавалевіч, гендырэктар “Івацэвіцкай ЖКГ”.
- Пінская сельская выбарчая акруга №15 -Канстанцін Шэўчык, гендырэктар прадпрыемства “Пінсксаўгасбуд”.
- Наваполацкая акруга №25 - Іна Антонава, галоўны лекар дзіцячай паліклінікі.
- Ваўкавыская акруга №48 -Леанід Эльяшэвіч, старшыня Зэльвенскага райвыканкама.
- Наваградская акруга №57 - Філіп Богуш, дырэктар “Племзавода Карэлічы”.
- Маладзечанская сельская выбарчая акруга №71- Уладзімір Сінякоў, начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта.
- Нясвіжская акруга №72 -Алена Новік, дырэктар Шэпіцкай школы.