На Беларусь з боку Расіі насоўваецца лясны пажар
Лясны пажар, ілюстрацыйнае фота
У Расіі на мяжы з Беларуссю гарыць лес, і лясны пажар можа перакінуцца на тэрыторыю нашай краіны, папярэджвае прэс-служба Мінлясгасу.
Паведамляецца, што пад пагрозай апынулася Панькоўскае лясніцтва Касцюковіцкага лясгаса. Да беларускай мяжы ад месца пажару каля 1 кіламетра.
Агулам жа меры засцярогі прымаюць супрацоўнікі адразу некалькіх лясгасаў Магілёўскай вобласці.
Дзяржлесахова Касцюковіцкага лясгаса выехала да мяжы. Дадаткова туды накіраваныя сілы і рэсурсы з суседніх Клімавіцкага і Чэрыкаўскага лясгасаў. Сітуацыю на мяжы кантралююць 15 работнікаў дзяржлесаховы і шэсць адзінак тэхнікі.
Па стане на 31 сакавіка сёлета ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 15 выпадкаў лясных пажараў. Іх плошча склала 9,7 га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.