На беларуска-літоўскай мяжы чэргі з-за хворых на грып мытнікаў
На беларуска-літоўскай мяжы на выходныя ўтвараюцца вялікія чэргі. Як паскардзіліся слухачы Еўрарадыё, часам даводзіцца стаяць па 5 гадзін Еўрарадыё вырашыла праверыць, хто вінаваты ў “памежных заторах” і ці зменіцца што-небудзь на пунктах пропуску перад святамі.
Скаргі ад грамадзян даходзілі і да начальніка Віленскай рэгіянальнай мытні Ёнаса Пангоніса. Аднак ён упэўнены, што літоўскі бок тут ні пры чым. Вялікія чэргі на пунктах пропуску ўтвараліся з-за хворых на грып мытнікаў.
Ёнас Пангоніс: “Заўсёды гэтая праблема была на беларускім баку. Зараз таксама, у вас мытнікі хварэюць, менш выходзіць на змену”.
Да таго ж апошнім часам беларусы сталі вазіць у Літву больш “недазволеных” тавараў. З гэтым і звязаныя затрымкі на мяжы, кажа Ёнас Пангоніс.
Ёнас Пангоніс: “Мы зараз затрымліваем шмат кантрабанды — можа, у гэтым справа. Канфіскуем машыны беларускіх грамадзян. Усе возяць цыгарэты, алкаголь. Канешне, гэта жыццё, здараецца, людзі хочуць зарабіць”.
А вось беларускі бок лічыць, што нічога надзвычайнага на мяжы не адбываецца, а чэргі — гэта хутчэй рэдкасць. Калі ж сапраўды здараецца вялікі рух, памежнікі і мытнікі ўсімі сіламі імкнуцца пазбегнуць шматгадзінных коркаў, кажа прэс-сакратар беларускага Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
Аляксандр Цішчанка: “Прапускная здольнасць пунктаў забяспечваецца. Проста часта звыш гэтай прапускной здольнасці здараюцца пікавыя нагрузкі. З імі змагаюцца разам, сумесна, існуюць сустрэчы, дамовы. Таму думаю, што ў гэтым выпадку ставіць пытанне, па чыёй віне гэта адбываецца, няправільна. Проста, можа, чалавек трапіў не ў той час і не пад настрой”.
А вось перад Новым годам і Калядамі памежнікі сапраўды сапраўды чакаюць павелічэння ажыятажу на пунктах пропуска, асабліва ў заходнім кірунку. У гэты час шмат хто едзе наведаць родных ці купіць святочныя падарункі.
Аляксандр Цішчанка: “Нехта едзе адпачыць, нехта на закупы. Польскі напрамак, літоўскі, ну і ўкраінскі — там таксама рынкі ёсць. Чакаецца пэўны ўсплёск, але памежнікі да гэтага рыхтуюцца”.
Аднак для ахвотных яшчэ сёлета наведаць замежжа, Памежны камітэт прапануе спецыяльную wap-паслугу. Дзякуючы ёй можна своечасова даведацца пра чэргі на пераходах і змяніць маршрут. Гэтую інфармацыю можна таксама атрымаць і са звычайнага кампутара на сайце камітэта.
Фота: ByMedia