На Беларускі Еўрафорум прыедзе намеснік старшыні Еўрапарламента

Згоду на ўдзел у Беларускім Еўрапейскім форуме далі ўжо 10 дэпутатаў з Еўропы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў дарадца старшыні руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец.
Алесь Лагвінец: "Гэта спадар Лібар Ручак з Чэхіі, намеснік старшыні Еўрапейскага парламента, намесніца старшыні Еўрапейскай народнай партыі, дэпутатка з Галандыі Карын Вотман-Коль, два дэпутаты літоўскага Сейма, польскія еўрадэпутаты і дэпутаты польскага Сейма".

Таксама прыедуць дэпутаты нямецкага парламента. Да канца невядома, ці прыедзе старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк, кажа Алесь Лагвінец.

Беларускі еўрапейскі форум пройдзе ў Мінску 14 лістапада 2009 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі