На большасці станцый мінскага метро з'явяцца зоны дагляду

Абсталяванне зон дагляду вядзецца на станцыях "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Плошча Перамогі", "Плошча Леніна", "Інстытут культуры", "Няміга", "Спартыўная", "Аўтазаводская", "Пралетарская", "Уручча", "Магілёўская"," Каменная Горка", "Пушкінская" і "Плошча Якуба Коласа". 

У кожнай зоне прадугледжаная ўстаноўка арачнага шматзоннага металадэтэктара, рэнтгенаўскай ўстаноўкі, сістэмы відэаназірання. Напрыклад, металадэтэктары будуць мець некалькі узроўняў па вызначэнні металаў, у тым ліку на ўзроўні абутку, інфармуе БелаПАН

На другім этапе зоны дагляду абсталююць яшчэ на чатырох станцыях метро: "Грушаўка", "Міхалова", "Малінаўка" і "Пятроўшчына". 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі