На борце самалёта, які разбіўся пад Іркуцкам, было дзевяць чалавек

На борце самалёта, які разбіўся пад Іркуцкам, было дзевяць чалавек

На борце самалёта Ан-12, які разбіўся пад Іркукам, было дзевяць чалавек, а не сем, як паведамлялася раней. Як піша мясцовы сайт irk.ru, гэта былі пяць чальцоў экіпажа авіякампаніі "Гродна" і яшчэ чатыры суправаджальнікі грузу. Вядомыя імёны дваіх суправаджальнікаў — Юрый Валодзін і Алег Вішнёў

"Падчас правядзення пошукава-выратавальных работ выявілі загінулых шэсць чалавек. Арганізаваная работа гарачай лініі. Высветленыя месцы пражывання ўсіх грамадзян і іх сваякі. З дзевяці чалавек чатыры — грамадзяне РФ, трое — Беларусі і двое — Украіны", — распавёў прадстаўнік МНС Расіі Андрэй Рабаволаў.

Паведамляецца таксама, што экспертызу парэштак загінулых могуць пачаць праз тры дні.

Працу следчых на месцы катастрофы ўскладняюць снегапад і завіруха. 

Самалёт АН-12 авіякампаніі "Гродна" выконваў грузавы рэйс — ляцеў з Чукоткі. Пад Іркуцкам ён нечакана знік з радараў пры заходзе на пасадку падчас ледзянога дажджу — адбылася катастрофа. Пасля гэтага Беларусь прыпыніла выкарыстанне Ан-12. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі