На чэмпіянаце Беларусі па хакеі забаранілі пісаць па-беларуску

Пра гэта абвяшчае артыкул 67 Рэгламенту аб правядзенні 22-га Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю ў сезоне 2013–2014 гадоў.



Дакумент датаваны 27 чэрвеня 2013 года. Пад ім стаяць подпісы старшыні Федэрацыі хакею Яўгена Ворсіна і першага намесніка міністра спорту і турызму Аляксандра Гагіева, паведамляе тэлеканал "Белсат". У 67-м артыкуле рэгламенту сказана, што на гульнявым швэдры прозвішча хакеіста мусіць быць напісанае толькі па-руску.



Па каментар “Белсат” звярнуўся ў Федэрацыю хакею. Менеджар федэрацыі Арсеній Якавенка заявіў, што рэгламент трэба выконваць, і адмовіўся даваць іншыя каментары.



Чэмпіянат па хакеі стартаваў 4 верасня. У ім выступяць 10 клубаў. Упершыню за апошнія гады ў ім не будзе замежных камандаў. Раней у беларускім чэмпіянаце бралі ўдзел таксама каманды з Латвіі ды Украіны.



Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі