На "Еўра-2009" беларускіх валейбалістак чакаюць Бельгія, Расія і Балгарыя

Сталі вядомыя супернікі жаночай валейбольнай зборнай Беларусі на папярэдняй стадыі чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Польшчы ў верасні-кастрычніку 2009 года. Паводле лёсавання, на першым этапе беларускі згуляюць у групе С, куды патрапілі таксама каманды Расіі, Бельгіі і Балгарыі. Адзначым, што на наступны этап выходзяць тры найлепшыя каманды.
Жаночая зборная Беларусі па валейболе ўжо ў пяты раз прабілася на еўрафорум. У 1993 і 1995 гадах беларускі ўваходзілі ў васьмёрку найлепшых каманд Еўропы. Пасля быў дзесяцігадовы спад і толькі летась нашая зборная вярнула прапіску ў эліце.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі